Шатландскі віскі Amber Hills
Amber Hills – гэта сапраўдны шатландскі віскі 3х-гадовай вытрымкі. Сыравіна для яго вырабляецца на шатландскай бровары Angus Dundee Distillers, вядомай сваёй 60-гадовай гісторыяй вытворчасці віскі і экспартам больш, чым у 80 краін свету.
На назву скотча «Amber Hills» (у перакладзе з англійскай мовы – «бурштынавыя ўзгоркі») нас натхнілі пейзажы Хайленда. Шатландскія палі і ўзгоркі набываюць бурштынавы колер, калі сонца аддало ім усё сваё цяпло, а каласы ячменю цалкам саспелі для вытворчасці віскі.
Віскі вытрымліваюць ў дубовых бочках тры гады – той тэрмін, па заканчэнні якога прадукт становіцца сапраўдным скотчам.
Паслякупажны “адпачынак” складае каля 20-30 сутак. Такі падыход дазваляе дабіцца лепшых смакавых і араматычных уласцівасцей Amber Hills. Пасля абавязковай дэгустацыі напой фільтруюць і адпраўляюць на лінію разліву.
У працэсе купажавання спецыялісты ацаняюць не толькі смак і водар напітку, але і яго колер: дабіваючыся бурштынавых тонаў, яго карэкціруюць цукровым колерам. Цукровы колер – гэта натуральны інгрэдыент (палены цукар / карамель). Колер ужываюць і ў Шатландыі, і ў іншых краінах, якія вырабляюць віскі.
Скотч Amber Hills мае багаты смак і водар. У ім можна адшукаць яркія ноты садавіны і сухафруктаў, кветкавыя нюансы, вострыя прыправы і кропельку дыму.