Бульбашъ® Калядная
Бульбашъ® Калядная
Спецыяльна да зімовых свят Бульбашъ® распрацаваў настойку Бульбашъ® Калядная.
У складзе настойкі дасягнуты аптымальны баланс спіртаваных настаяў чабору, пярэчнай мяты і ўнікальнага ў сваім родзе настою «Калядны» (склад: гваздзік, карыца, мускатны арэх, кардамон). Аснову напою дапаўняюць водарныя спірты імбіра, цытрыны і апельсіна.
У водары Бульбашъ® Калядная прысутнічаюць ноткі цытрусу, слівы, карыцы, каштана, ванілі, перніка, мёду і кляновага сіропу — усё, што нагадвае пра зіму і святы.