Бульбашъ® Калядная зорка 2013
Бульбашъ® Калядная зорка 2013
Спецыяльна да навагодніх святаў у канцы 2013 года Бульбашъ® выпусціў лімітаваную серыю «Бульбашъ® Калядная зорка».
Каляды — адно з самых містычных і таямнічых святаў у славян. Яно звязана з наступленнем светлых сіл сонца на цёмныя сілы ночы ў дзень зімовага сонцастаяння. У гэты дзень людзі збіраюцца разам і «калядуюць»: прымяраюць вобразы татэмных жывёл, ходзяць у госці, спяваюць песні і праганяюць цёмных духаў. Гаспадары дамоў, якіх наведваюць калядуючыя, пачастуюць іх святочнай ежай і прысмакамі.