Бульбашъ® Особая

Бульбашъ® Особая

Сакрэт класічнай гарэлкі Бульбашъ® Особая заключаецца ў яе ўнікальным складзе. Традыцыйную аснову гарэлкі дапаўняе збожжавы аўсяны настой, і гэтае спалучэнне надае напою гарманічнасць і паўнату. Адмысловы гатунак разынак і мёд надаюць смаку прадукта мяккасць. Водар Бульбашъ® Особая змякчаюць далікатныя тоны аўсяных шматкоў і разынак.

Гарэлка Бульбашъ® Особая падаецца астуджанай да 8-10℃ у чыстым выглядзе або як інгрэдыент у складзе кактэйляў. Смакавы патэнцыял напою лепш за ўсё раскрываюць традыцыйныя стравы беларускай кухні: адварная бульба, дранікі, смажаны карп.