Бульбашъ® – пераможца конкурсу «Брэнд Года 2022»
Перамога ТАА «Завод Бульбашъ» у конкурсе «Брэнд Года 2022» — гэта сведчанне таго, што кампанія застаецца прызнаным лідарам сярод спажыўцоў і экспертаў. Бульбашъ® прапануе сваім спажыўцам сапраўдныя і выключна натуральныя прадукты. Прадукцыя Бульбашъ® пастаўляецца больш чым у 20 краін свету. Пры гэтым кампанія не стаіць на месцы і працягвае шукаць новыя напрамкі для развіцця. Перамога ў конкурсе «Брэнд Года 2022» — чарговае таму пацверджанне.
«Брэнд Года» — гэта прафесійны конкурс у сферы маркетынгу і брэндынгу. Ужо 22 гады ён дапамагае беларускаму спажыўцу арыентавацца ў айчынных марках. Перамога ў такім спаборніцтве — знак якасці, якім імкнуцца валодаць многія кампаніі ў краіне. Бульбашъ® не ў першы раз выходзіць у лідары ў спажывецкай намінацыі. Аднак кожнае падобнае дасягненне нібы першае, бо за ім стаяць намаганні сотняў спецыялістаў. За 19 гадоў бесперапыннага развіцця Бульбашъ® дамогся немалых поспехаў. Кампанія пастаянна ўкараняе наватарскія рашэнні і пашырае асартымент прадукцыі.
Найлепшая беларуская гарэлка — гэта Бульбашъ! Звыш 100 узнагарод у скарбонцы брэнда пацвярджаюць значнасць Беларускага вытворцу гарэлкі і натхняюць яго на далейшае развіццё!
