Мядовая з перцам
Так склалася гiстарычна, што традыцыйныя настойкі лiчылiся на Беларусi лекамі. Iх пілі патроху з кілішкаў, і захоўвалі ў «аптэчках прыемных» (нашчадак сучаснага міні-бару). Гэтыя напоі не толькі валодалі гаючымі ўласцівасцямі, але і з’яўляліся часткай нацыйнай культуры і традыцый. Асаблiвай павагай за ўласцівасць карысталiся настойкi на мёдзе ды спецыях.
Бульбашъ® Мядовая з перцам – гэта ўнікальнае спалучэнне багатай беларускай гісторыі і сур’ёзнай тэхнічнай базы, традыцыйных рэцэптаў і сучаснага ювелірнага падыходу да вытворчасці. Гэты духмяны напой спалучае ў сабе саладосць натуральнага мёду і пікантнасць перцу, ствараючы ўнікальнае спалучэнне смакаў.
Для вытворчасці нашых настоек мы выкарыстоўваем суцэльную сыравіну, не далучаем штучныя фарбавальнікi і ўзмацняльнікi смаку.
Для вытворчасці настойкі Бульбашъ® Мядовая з перцам мы выкарыстоўваем толькі суцэльныя перцы Якасць мёду ацаняем па выгляду, кансістэнцыі, густу, паху, колеру і на адсутнасць дамешкаў.
А напрыканцы дадаем у напой дробку чараўніцтва: каньяк i экстракт кветкавага пылку.