Представлена обновленная линейка Bulbash® Nano

У сакавіку 2021 года адбыўся рэліз абноўленай лінейкі Bulbash® Nano: змяніўся дызайн каўпака і этыкеткі. Пры гэтым мы захавалі знаёмы смак і асаблівыя тэхналогіі вырабу.

Прадукты Bulbash®  Nano вылучаюцца ў партфелі кампаніі асаблівай тэхналогіяй NANO-фільтрацыі праз каўпак InCap Fresher®.

Гарэлкі гэтай серыі праходзяць тры стадыі фільтрацыі:

  • На першым этапе ажыццяўляецца вугальная фільтрацыя. Яна спрыяе ачышчэнню і ўзбагачэнню асновы напою высокамалекулярнымі злучэннямі.
  • Далей ідзе срэбраная фільтрацыя – апрацоўка водна-спіртавой сумесі іёнамі срэбра ў срэбраным фільтры.
  • На завяршальным этапе адбываецца фільтрацыя гарэлкі праз спецыяльны NANO-фільтр у каўпаку InCap Fresher®. На гэтым этапе адбываецца адсеў найдрабнейшых часціц, непрыкметных чалавечаму воку, праз нанасарбент на малекулярным узроўні. Дзякуючы гэтаму, гарэлка набывае выключна мяккі смак і крыштальную чысціню, а таксама свежасць непасрэдна перад ужываннем.

Абноўлены дызайн пакліканы падкрэсліць тэхналагічнасць і прэміяльнасць прадукту. Новая форма бутэлькі стала больш строгай і дакладнай па форме, а этыкетка атрымала іншае каляровае рашэнне.

У абноўленым дызайне дамінуе вытанчаны чорны колер. А дзякуючы эфектнаму кантрасту чорнага колеру і адценняў сіняга і бірузовага вы з лёгкасцю заўважыце ўдасканаленыя бутэлькі Bulbash® Nano на паліцах крамаў гарэлкі ў Мінску.