Заслуженная победа Бульбашъ® на дегустационном конкурсе «Продэкспо-2023»!
Кожны год у Маскве праходзіць найбуйнейшы ў Расіі і Усходняй Еўропе форум «Прадэкспа», дзе тысячы кампаній прэзентуюць свае найбольш запатрабаваныя і новыя прадукты, абменьваюцца навінамі галіны і задаюць трэнды і тэндэнцыі рынку на год наперад.
У рамках выстаўкі праводзіцца Міжнародны дэгустацыйны конкурс алкагольнай прадукцыі, які з’яўляецца адным з самых прэстыжных мерапрыемстваў такога роду. У камісію конкурсу ўваходзяць лепшыя дэгустатары, адбор якіх вядзецца на працягу года. Удзел прымаюць дзясяткі кампаній і брэндаў з розных краін.
Залатым медалём была ўдастоена гарэлка Бульбашъ®Альта,, адметнай асаблівасцю якой з’яўляецца выкарыстанне спірту «Белальфа», а таксама ўнікальнага натуральнага кампанента «Harmonie», прыгатаванага эксклюзіўна французскімі майстрамі. «Harmonie» надае гарэлцы больш гарманічны, дасканалы, лёгкі смак і свежы водар.
Перамога ў конкурсе «Прадэкспа» — гэта грамадскае прызнанне, каштоўная ўзнагарода і адметны знак пераваг брэнда.