Старка

Старка – гэта не проста аўтэнтычны беларускі прадукт, а сапраўдная спадчына, якая пераносіць нас у далёкае мінулае Беларусі. Гісторыя Старкі сыходзіць каранямі ў глыбокую старажытнасць. Гэты моцны спіртны напой згадваўся ў летапісах яшчэ ў XV стагоддзі.
Лінейка напояў Старка – гэта вялікая творчая праца каманды завода Бульбашъ. Тэхнолагі завода Бульбашъ перапрацоўвалі дзясяткі патэнцыйных спалучэнняў смакаў садавіны, ягад, траў ды прыпраў, каб атрымаць па-сапраўднаму унікальныя напоі.
Важна адзначыць, што пры вытворчасці гэтага прадукта выкарыстоўваюцца толькі натуральныя інгрэдыенты. Кожная кропля гэтага высакароднага напою – вынік уважлівага падбору і выкарыстання самых якасных і свежых кампанентаў, якімі багатая шчодрая беларуская прырода.

Старку часта называюць беларускім адказам брытанскаму віскі, і гэтае параўнанне цалкам справядліва, бо пачатковая тэхналогія вытворчасці Старкі ўключала падвойную дыстыляцыю жытняга сусла ў перагонным кубе, як і ў віскі. Гэты працэс, разам з даданнем яблыневага лісця і ліпавых кветак у дубовых бочках, раней выкарыстаных для захоўвання віна ці партвейна, надаваў унікальны характар ​​будучаму напою.

Для вытворчасці нашага прадукту мы таксама выкарыстоўваем жытні дыстылят падвойнай фільтрацыі, што надае напоям адценне высакароднай Старкі з шматвяковай гісторыяй.